Lister Petter

дыстрыбутар у Польшчы VIRTUTE MARIS

Блог

Кактэйль у пасольстве Велікабрытаніі

З вялікім задавальненнем прадстаўнікі Virtute Maris выкарысталі запрашэнне ў пасольства Велікабрытаніі на сустрэчу, спалучаную з катэйлем з нагоды візіту брытанскай місіі. Усталявана шмат перспектыўных кантактаў, перш за ўсё, у галіне правядзення даследаванняў выхлапных газаў і супрацоўніцтва Virtute Maris у гэтай галіне. Мы спадзяемся, што гэта першы крок у бок з’яўлення новых прадуктаў у нашай прапанове.


Візіт у фабрыцы “Lister Petter” у Хардвіку

Падчас знаходжання ў Велікабрытаніі разам з прадстаўніком нашага гандлёвага партнёра мы мелі нагоду наведаць вытворчы канвеер рухавікоў “Lister Petter”. Крок за крокам, ад складу запчастак аж да месца, у якім тэстуюцца гатовыя прадукты, мы азнаёміліся са спецыфікай вырабаў. Візіт на вытворчай лініі, дзе большасць прац усё яшчэ выконваюцца ўручную, – гэта заўсёды цікавы досвед. Прафесійны падыход і клопат пра дэталі адназначна адрозніваюць прадукт, зроблены ў Велікабрытаніі, і адлюстроўваюць яго высокую якасць.


Насосы для здабычы золата

Вялікая партыя насосаў Lister Petter Gamma гатовая да высылкі аўстралійскаму дыстрыбутару Welling & Crossley. Рухавікі Lister Petter з поспехам выкарыстоўваюцца ў кар’ернай здабычы золата. У складаных умовах, пры высокіх тэмпературах можна выкарыстоўваць толькі надзейныя рухавікі.


Арашэнне і пастаўка вады ў Афрыцы

У афрыканскіх краінах прыярытэтным пытаннем застаецца недахоп вады. У складаных умовах, калі мы маем справу з высокімі сутачнымі розніцамі тэмпературы і максімальнай запыленасцю, вытрымае толькі простая і надзеная канструкцыя. Рухавікі Lister Petter працуюць у насосах, што пастаўляюць ваду як для насельніцтва, так і арашаюць палі, без праблем працуючы 20 – 30 ці больш гадоў.


Пастаўка насосаў на Філіпіны

Пастаўка на Філіпіны насосаў, створаных у супрацоўніцтве з фірмай Sykes. У насосах выкарыстаны надзейны рухавік TR3, які ахалоджваецца паветрам.