Lister Petter

дыстрыбутар у Польшчы VIRTUTE MARIS

Інфармацыя

Сэрвісная камплектацыя “Lister Petter”

Эканомце час і грошы. Рухавікі Lister Petter вядомыя сваёй шматгадовай працай. Адпаведнае сервіснае абслугоўванне пры дапамозе арыгінальных запчастак забяспечвае беспраблемную эксплуатацыю. Адмыслова для нашых шматгадовых кліентаў мы стварылі сервісныя пакеты, у залежнасці ад адпрацаваных аўтагадзін.


Варта выкарыстоўваць арыгінальныя часткі

Легендарная надзейнасць нашых рухавікоў гарантуецца толькі пры выкарыстоўванні арыгінальных запчастак і эксплуатацыйных матэрыялаў. Не варта ашчаджаць нават мінімальна, калі на шалях знаходзіцца тэрмін працы нашага рухавіка. Наш тэхнічны кансультант падрыхтуе дакладны падлік з цэнамі і час чакання, а аўтарызаваны сервіс правядзе іх замену ў зручны для Вас час.


Больш за 150 гадоў традыцыі

Усё пачалося ў 1867 годзе, калі Робэрт Аштан Лістэр стварыў фірму па вытворчасці сельскагаспадарчага абсталявання. У 1893 годзе Джэймс Пэтэр разам з сынамі распачаў вытворчасць рухавікоў унутранага спальвання. У наступныя гады яны стварылі першы ў Велікабрытаніі аўтамабільны рухавік моцай 3 конскіх сіл. У 1902 годзе фірма зрабіла першы трактар з 30-конным рухавіком. У 1957 годзе кампанія Hawkey Siddeley выкупіла фірму Petter, а праз восем гадоў – фірму Lister. Урэшце, яны злучыліся ў 1986 годзе. У гэтыя гады фірма працаўладкоўвала больш за 250 супрацоўнікаў. У 2019 годзе яе пераняў Sleeman & Hawken. Галоўнымі рынкамі збыту застаюцца Азія і Афрыкіа, але бачныя ўсё большыя патрэбы ў Еўропе. У 2020 годзе фірма афіцыйна з’явілася ў Цэнтральнай Еўропе і даручыла дыстрыбуцыю кампаніі Virtute Maris.


Proudly made in Britain

Made in Britain (“Зроблена ў Велікабрытаніі”) – гэта зарэгістраваны таварны знак, што аб’ядноўвае лепшыя брытанскія маркі ў больш чым 30 розных групах прадуктаў. Рухавікі Lister Petter, зробленыя ў Велікабрытаніі, афіцыйна маюць права выкарыстоўваць характэрны лагатып. Дзеля падтрымкі якасці і надзейнасці прадуктаў фірма адмаўляецца ад выкарыстання кітайскіх і азіяцкіх камплектуючых і робіць стаўку на айчынныя рашэнні.


Нізкае спальванне

Рухавікі і генератары Lister Petter агульнавядомыя нізкім спальваннем. Падчас параўнаўчых тэстаў былі атрыманыя вынікі амаль на 30% меншыя за канкурэнтныя рухавікі. Купляючы рухавік Lister Petter, Вы не толькі атрымаеце высокаякасны прадукт, але і падчас шматтысячных гадзін працы, ашчадзіце значныя сумы на паліве, якое ён выкарыстоўвае.


“Lister Petter” у прыладах “Manitou” i “Onan”

Разам з вытворцамі мы зрабілі аналіз выкарыстання папярэдніх мадэляў рухавікоў Lister Petter. Са здзіўленнем мы адкрылі, як многа машын вядучых вытворцаў працуе на рухавіках Lister Petter. Нядаўна да нашай базы дадзеных былі дададзеныя машыны і прылады вядомага вытворцы пад’ёмнікаў і пагрузчыкаў Manitou, а таксама генератараў фірмы Onan. Мы з задавальненнем зоймемся дыстрыбуцыяй запчастак на тэрыторыі Цэнтральнай Еўропы, каб яшчэ больш аблегчыць працу карыстальнікам рухавікоў Lister Petter.


Скарочаны час паставак

Дзякуючы сталым, штотыднёвым перавозкам і стратэгічна размешчанаму складу запчастак (побач з кальцавой Варшавы і аэрапортам), мы ў стане хутка паставіць канкрэтную частку ці эксплуатацыйныя матэрыялы так, каб звесці да мінімуму час прастою машыны, у якой працуюць нашыя рухавікі.